ГЭТА ПАТРЭБНА ЖЫВЫМ... ПЁТР ДРУЖЫНІН
 

 

ГЭТА ПАТРЭБНА ЖЫВЫМ...

 

Няумольны час усё далей адсоувае ад нас падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Усё менш застаецца побач з намі людзей, якія былі іх удзельнікамі, сталі ахвярамі.

Пра гэта ішла гаворка у Столінскім раённым Доме культуры на Дні памяці, прысвечаным трагічным падзеям верасня 1942 года, калі у мясцовым урочшчы "Стасіна" фашыстамі было адразу расстраляна больш за 8 тысяч яурэяу. Потым у гэтым месцы ад рук нацыстау знайшлі сваю смерць яшчэ звыш 4 тысяч беларусау, украінцау, рускіх, палякау.

Жалобнае мерапрыемства арганізавала столінскае яурэйскае культурна-асветніцкае грамадскае аб'яднанне "МОСТ" пры актыунай дапамозе раённых улад. Са зваротами да прысутных даслали листы их аднадумцы з Ізраіля і Канады, выступілі генеральны консул Расійскай Федэрацыі у Брэсце Барыс Радзімау, начальнік упраулення грамадска-палітычнай інфармацыі і сацыяльных адносін Брэсцкага аблвыканкама Ніна Шпак. Дзея прадоужылася на месцы трагедыі, дзе у вялізнай брацкай магіле спяць вечным сном тысячы невінаватых ахвяр фашызму.

Пётр ДРУЖЫНІН.

 

Сайт создан в системе uCoz